У сераду ў Беларусі чакаецца парывісты вецер і да +23
![У сераду ў Беларусі чакаецца парывісты вецер і да +23](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/nadvorje-2304_3.jpg.webp?itok=ryokN6nJ)
Невялікая воблачнасць чакаецца ў Беларусі 24 красавіка, паведамляе Белгідрамет. Ападкаў не прагназуецца. Вецер будзе паўднёва-ўсходні ўмераны. Зранку і ўдзень ён будзе парывісты, па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях — моцны парывісты.
Уначы чакаецца 2-8 са знакам "плюс", месцамі будзе ад 1 градуса марозу да 1 цяпла. Удзень прагназуецца +17...+23.