Паручальнікаў журналістак TUT.by аштрафавалі на 18 500 рублёў

Вольга Лойка і Алена Талкачова / prisoners.spring96.org
Вольга Лойка і Алена Талкачова / prisoners.spring96.org

Мінскі гарадскі суд аштрафаваў трох паручальнікаў былой рэдактаркі палітыка-эканамічнага аддзела TUT.by Вольгі Лойка і журналісткі Алены Талкачовай. Кожны з паручальнікаў павінен заплаціць па 18 500 рублёў (500 базавых велічыняў) за тое, што журналісткі не з'явіліся на пасяджэнне суда па справе TUT.by, піша Sputnik.

Паручальнікамі выступалі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Валерый Варанецкі, палітолаг Яўген Прэйгерман (абодва паручаліся за Талкачову) і старшыня Рэспубліканскага саюзу прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў Аляксандр Швец (паручальнік Лойка). Штраф у 500 базавых — максімальная сума пакарання, якую прадугледжвае артыкул 121 КПК.

Лойка і Талкачова былі затрыманыя разам з іншымі супрацоўнікамі TUT.by у траўні 2021 года, але пазней іх выпусцілі пад асабістае паручальніцтва. Пасля гэтага журналісткі з'ехалі з Беларусі, не чакаючы суда. Іх вінавацяць у дапамозе ва ўхіленні ад выплаты падаткаў (ч. 6 артыкула 16 і ч. 2 артыкула 243 КК), распальванні варожасці і закліках да дзеянняў, накіраваных супраць нацбяспекі Беларусі (ч. 3 артыкула 361 КК).

Па "справе TUT.by" да 12 гадоў калоніі былі асуджаныя галоўная рэдактарка партала Марына Золатава і гендырэктарка выдання Людміла Чэкіна.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі