Партыя БНФ не падавала дакументы на перарэгістрацыю

Партыя БНФ не падавала дакументы на перарэгістрацыю. Пра гэта "Народнай волі" паведаміў выканаўца абавязкаў старшыні партыі Вадзім Саранчукоў. Ён ужо некалькі гадоў жыве за мяжой, а старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў — палітвязень.

"Які ў гэтым сэнс?... Любая актыўнасць у Беларусі не толькі не вітаецца, а губіцца на самым корані. Самыя, здаецца, законныя праявы такой актыўнасці трапляюць пад рэпрэсіі. Таму зараз для нас галоўнае — бяспека тых актывістаў партыі, якія знаходзяцца ў Беларусі", — кажа Саранчукоў.

Днямі стала вядома, што дакументы на перарэгістрацыю падалі Беларускай партыя левых "Справядлівы свет" і "Зялёныя". "Агульная ацэнка сітуацыі аднолькавая... Але кожны сам абірае лінію паводзін", — дадае Вадзім Саранчукоў.

5 чэрвеня на прэс-канферэнцыі ў Вільні прадстаўнікі беларускіх пакуль што зарэгістраваных апазіцыйных партый зробяць сумесную заяву з нагоды перарэгістрацыі ў РБ.

Прадстаўнікі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі неаднаразова заяўлялі, што пасля перарэгістрацыі ў Беларусі застануцца 3-4 "лаяльныя" яму палітычныя партыі. Першую рэгістрацыю паводле новых правілаў атрымала новаствораная праўладная партыя "Белая Русь".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі