Партрэт Шагала ў Віцебску вандалы залілі аэразольнай фарбай
![Партрэт Шагала ў Віцебску вандалы залілі аэразольнай фарбай](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/chagall-2602-1.jpg.webp?itok=nEuPxjUK)
На вуліцы Суворава ў Віцебску вандалы сапсавалі мурал з партрэтам Марка Шагала, пішуць "Народныя навіны Віцебска".
Твар мастака на партрэце часткова замазалі фарбай, а над малюнкам напісалі нецэнзурнае слова. Мясцовыя жыхары кажуць, што яшчэ ў суботу з муралам усё было ў парадку, а ў нядзелю ён ужо быў замазаны.
Партрэт Марка Шагала яго землякі намалявалі на адной з трансфарматарных будак у ліпені 2015 года.