Парламент Каталоніі ухваліў рэзалюцыю аб незалежнасці

Парламент Каталоніі ухваліў рэзалюцыю аб незалежнасці

Парламент іспанскай аўтаномнай вобласці Каталонія сёння, 9 лістапада, ухваліў план атрымання незалежнасці ў 2017 годзе.

“За” выказаліся 72 дэпутаты, 63 выступілі супраць.

Праект рэзалюцыі быў узгоднены яшчэ 27 кастрычніка. У дакуменце афіцыйна аб'яўляецца пра “пачатак працэсу стварэння незалежнай дзяржавы Каталонія ў выглядзе рэспублікі”. План прадугледжвае выхад са складу Іспаніі цягам 18 месяцаў.

Разам з тым, прэм’ер Іспаніі Марыяна Рахой паабяцаў абскардзіць дадзенае рашэнне ў Канстытуцыйным судзе краіны.

Пасля паступлення звароту ўрада ў КС, працэс аддзялення аўтаномнай вобласці будзе прыпынены да тых часоў, пакуль суддзя не вынесе вердыкт, паведамляе расійская служба ВВС.

Фота: EL PAÍS

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі