Парламенцкія выбары онлайн: Усё, што вядома на гэты момант

Парламенцкія выбары онлайн: Усё, што вядома на гэты момант

У Беларусі адбыліся выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага схода. Згодна са звесткамі Цэнтрвыбаркама, яўка выбаршчыкаў з улікам датэрміновага галасавання склала 74,32%. Найбольш у Магілёўскай вобласці — амаль 81%, у Мінску толькі каля 61%. Абраныя ўсе 110 дэпутатаў. Дэпутатам Палаты прадстаўнікоў стала намесніца старшыні Таварыства беларускай мовы Алена Анісім, а таксама сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ганна Канапацкая. Іншыя прадстаўнікі дэмакратычных сіл не прайшлі.

Шэраг назіральнікаў заявіў пра шматлікія парушэнні, як падчас датэрміновага галасавання, так і ў яго асноўны дзень. Раніцай у панядзелак у Мінску мусяць прайсці іх прэс-канферэнцыі, на якіх будуць агучаныя падрабязнасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі