Парапланерысты Беларусі і Расіі прызямліліся ў маныстыры сярод балот
30-кіламетровы экстрэмальны пералёт здзейснілі беларускія і расійскія парапланерысты. Яны прызямліліся ў старажытны Рдзейскі манастыр XVII стагоддзя, які размешчаны сярод балотаў у Наўгародскай вобласці Расіі і практычна адрэзаны ад знешняга свету.
Падобныя падарожжы энтузіястаў на звышлёгкіх лятальных апаратах ужо сталі традыцыйнымі. Паводле іх удзельнікаў, мэтай пералётаў з'яўляецца прыцягненне ўвагі да занядбанай праваслаўнай абіцелі, якая калісьці лічылася выдатным помнікам старажытнарускай архітэктуры.
Як паведамляе РИА "Новости", з 26 экстрэмалаў, якія стартавалі, да манастыра ўдала даляцелі 25. Адзін парапланерыст здзейсніў вымушаную пасадку ў балоце, але пры гэтым не атрымаў траўмаў. Яго падабрала група суправаджэння, якая падстрахоўвала ўдзельнікаў пералёту з зямлі і перасоўвалася па балотах на чатырох гусенічных цягачах і балотаходзе.