Парада Лукашэнкі ў час каранавіруса: мыць рукі і менш абдымацца

Парада Лукашэнкі ў час каранавіруса: мыць рукі і менш абдымацца

У аўторак падчас наведвання Добруша Аляксандр Лукашэнка гаварыў не толькі пра палітыку і эканоміку, ён выказаўся і на тэму кітайскага каранавіруса. На сённяшні дзень у КНР ад яго памерлі больш за 400 чалавек, больш за 20 тысяч заражаныя. У Беларусі хворых не выяўлена.

"Нам варта трывожыцца, цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — Але толькі ў адным — мыйце рукі, менш абдымайцеся з незнаёмымі людзьмі на вуліцы. Усё астатняе — за Міністэрствам аховы здароўя".

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што гэтым пытаннем займаюцца адпаведныя спецыялісты, таму не трэба панікаваць. Пры гэтым ён не прыніжае небяспеку каранавіруса, але лічыць, што на праблеме зарабляюць "многія кампаніі".

Лукашэнка раіць у такой сітуацыі беларусам "проста ціха працаваць".

Таксама беларускі кіраўнік заявіў, што іншыя краіны не змогуць зрабіць з Кітая, які змагаецца з каранавірусам, ізгоя.

"Трэба камусьці мяжу зачыняць, хай зачыняюць, цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба. — Мы не будзем з кітайцамі перарываць нашы адносіны".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі