Парад пікетаў на Камароўцы: Шатуноў, Агурбаш, БРСМ і апазіцыя

Парад пікетаў на "Камароўцы" / БЕЛСАТ
Парад пікетаў на "Камароўцы" / БЕЛСАТ

16 лістапада прадстаўнікі беларускіх партый і рухаў прынялі ўдзел у парадзе пікетаў. Побач з Камароўскім рынкам у Мінску былі заўважаны сустаршыні БХД Віталь Рымашэўскі і Вольга Кавалькова, кіраўнік партыі БНФ Рыгор Кастусёў і кіраўнік "Руху за Свабоду" Юрась Губарэвіч, былы і сапраўдны кіраўнікі АГП Анатоль Лябедзька і Мікалай Казлоў, намеснік старшыні партыі "Зялёныя" Дзмітрый Кучук ды многія іншыя.

Побач з апазіцыйным пікетам прадстаўнікі Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь" правялі свой пікет. Падчас яго прайшоў канцэрт, дзе гучалі песні Анжалікі Агурбаш, Юрыя Шатунова і іншых выканаўцаў. Як паведамляе БЕЛCАТ, гучная музыка заглушала апазіцыянераў і замінала ім размаўляць з выбаршчыкамі.

Юрась Губарэвіч распавядае, што на канцэрт нагналі студэнтаў. Робіцца гэта звычайна так: навучэнцам прапануюць сядзець на занятках або пайсці пагуляць на мерапрыемства. Калі яго афіцыйная частка скончылася, моладзь разбрылася. Музыка, праўда, працягвала гуляць яшчэ доўга.

Палітык заўважыў, што ўлады перашкаджалі апазіцыі праводзіць кампанію і раней, таму не ўдалося зрабіць многае з запланаванага. Тым не менш, удзельнікі прайшлі дзесяткі тысяч кватэр і пагутарылі з многімі людзьмі.

"Людзі ў Беларусі гэтак жа, як і мы, чакаюць зменаў", — падкрэсліў старшыня" Руху за свабоду ".

 

 

Парад пикетов на "Комаровке": Шатунов, Агурбаш, БРСМ и оппозиция
Парад пикетов на "Комаровке": Шатунов, Агурбаш, БРСМ и оппозиция

Тым часам, на сайце minsknews.by апублікавалі матэрыял, у якім гаворыцца, што на парад пікетаў прыйшлі не проста студэнты, а актывісты, якія вырашылі нагадаць менчукам пра іх выбарчым праве.

 

Парад пикетов на "Комаровке": Шатунов, Агурбаш, БРСМ и оппозиция
Парад пикетов на "Комаровке": Шатунов, Агурбаш, БРСМ и оппозиция
Парад пикетов на "Комаровке": Шатунов, Агурбаш, БРСМ и оппозиция
Парад пикетов на "Комаровке": Шатунов, Агурбаш, БРСМ и оппозиция

Прадстаўнікі БРСМ падыйшлі да справы з крэатывам, арганізаваўшы фотозону, дзе кожны жадаючы мог сфатаграфавацца з хэштэгам #яприду. Інтэрнэт-акцыя # яприду пачалася ў сацыяльных сетках яшчэ раней. У Instagram гэта выглядае прыкладна вось так:

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі