Папулярны ў інстаграме доктар выйшаў на волю пасля затрымання

Аляксандр Трафімаў з жонкай Алёнай / сацсеткі Аляксандра Трафімава
Аляксандр Трафімаў з жонкай Алёнай / сацсеткі Аляксандра Трафімава

Баранавіцкі доктар Аляксандр Трафімаў выйшаў на волю, на гэтым тыдні яго затрымалі на трое сутак, пішуць праваабаронцы "Вясны".

Нагадаем, Трафімава затрымалі 19 ліпеня пасля таго, як ён па выкліку з'явіўся ў міліцыю.

Мясцовае выданне Intex Press пісала, што раней Трафімаў быў намеснікам начальніка Баранавіцкай станцыі хуткай медыцынскай дапамогі. А ў апошні час працаваў у гарадской паліклініцы №4. У медыка больш за 6 тысяч падпісчыкаў у Instagram. На сваёй старонцы ён апавядае гісторыі з жыцця лекара.

Ягоная жонка Алена Трафімава ў размове з Баранавіцкім выданнем сказала, што яе муж не зрабіў нічога, за што яго можна было б затрымаць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі