Папраўкі Канапацкай да "закона аб адтэрміноўках" разглядаць не будуць

Папраўкі Канапацкай да "закона аб адтэрміноўках" разглядаць не будуць

Ганна Канапацкая — адзіная з дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, хто ўнёс свае папраўкі ў "закон аб адтэрміноўках". Аднак разглядаць яе папраўкі дэпутаты не будуць. Пра гэта Канапацкая напісала ў сацсетках. 

"Я адзіная з дэпутатаў, хто ўнёс свае папраўкі да "закона аб адтэрміноўцы" да другога чытання, нягледзячы на ​​тое, што ўчора ў многіх дэпутатаў былі пытанні да праекта.

Галаўная камісія мае папраўкі прагназавана не падтрымала. Падрабязна пра іх я раскажу крыху пазней. Згодна з рэгламентам у гэтым выпадку мае папраўкі павінны асобна выносіцца на галасаванне ў Авальную залу. Але паколькі яны разыходзяцца з указамі прэзідэнта, неабходная яго згода на ўнясенне паправак. А часу на атрыманне згоды няма — праект унесены ў тэрміновым парадку. Таму папраўкі не могуць быць вынесены на галасаванне.

Вось такое "другое чытанне", — канстатавала дэпутатка.

Як паведамляла Еўрарадыё, паводле новых правілаў, малады чалавек можа атрымаць толькі адну адтэрміноўку ад войска. Гэта азначае, што выпускнік універсітэта не зможа паступіць у магістратуру ці аспірантуру ў той самы год — спярша давядзецца адслужыць у войску. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі