Паплечніка Ціханоўскага пасля 40 сутак арышту ў Слуцку перавялі ў СІЗА ў Мінск

Паплечніка Ціханоўскага пасля 40 сутак арышту ў Слуцку перавялі ў СІЗА ў Мінск

Паплечніка Сяргея Ціханоўскага Уладзіміра Няронскага пасля 40 сутак арышту ў Слуцку перавялі ў СІЗА № 1 у Мінск. Як паведамляе Радыё Свабода, яго абвінавачваюць у парушэнні трох артыкулаў крымінальнага кодэксу. У чым менавіта, сваякі яшчэ не ведаюць. Цяпер праводзяцца следчыя дзеянні.

Няронскі — блогер, аўтар YouTube-канала "Слуцк для жыцця". З пачатку траўня ён быў пад адміністрацыйным арыштам за "арганізацыю несанкцыянаванага мерапрыемства" (сустрэчы з гледачамі канала "Краіна для жыцця") — пасля заканчэння тэрміну адбыцця пакарання дадаваўся новы тэрмін. 12 чэрвеня яго перавялі са Слуцка ў ізалятар часовага ўтрымання на Акрэсціна ў сталіцы. У Няронскага трое непаўналетніх дзяцей. Нядаўна яму дазволілі сустрэцца з жонкай і дзіцём. Па словах жонкі, у мужа пагоршылася здароўе: стала кепска з лёгкімі і сэрцам, акрамя таго, у яго быў нервовы зрыў.

Не выключана, што Уладзімір Няронскі можа стаць чарговым фігурантам крымінальнай справы, па якой праходзяць Сяргей Ціханоўскі і група яго паплечнікаў. Іх абвінавачваюць у "арганізацыі і падрыхтоўцы групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі