Памёр вядомы музычны крытык Вітаўт Мартыненка

Памёр вядомы музычны крытык Вітаўт Мартыненка

17 красавіка ва ўзросце 56 гадоў памёр вядомы журналіст і музычны крытык Вітаўт Мартыненка. Пра гэта Радыё "Свабода" паведаміў яго сябра Анатоль Мяльгуй. У Мартыненкі засталася 25-гадовая дачка Альдона.

Вітаўт Мартыненка шмат гадоў змагаўся з цукровым дыябетам.

Вітаўт Мартыненка нарадзіўся 29 верасня 1959 года ў Мінску. Скончыў журфак Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1983 да 1994 працаваў у газеце "Чырвоная Змена" — карэспандэнтам, адказным сакратаром, намеснікам галоўнага рэдактара. Там ён рэдагаваў музычную рубрыку "Мелодыя" (з 1986 — "Нотны аркуш"). З 1989 да 1995 быў карэспандэнтам мюнхенскай рэдакцыі радыё "Свабода", дзе арганізаваў і праводзіў беларускі музычны хіт-парад. З 1994 да 1997 працаваў намеснікам галоўнага рэдактара штотыднёвіка "Кинонеделя Минска".

У 1985 разам з Анатолем Мяльгуем быў сярод стваральнікаў незалежнага музычнага рок-клуба "Няміга". У канцы 1980-х удзельнінічаў у арганізацыях "Талака" і "Тутэйшыя".

Аўтар музыказнаўчых кніг "Праз рок-прызму" (1989, New York, разам з А. Мяльгуем), "222 альбомы беларускага року і не толькі" (2006, Мінск, разам з А. Мяльгуем), "Rock on-line" (2010, Мінск).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі