Памёр вядомы беларускі шахматыст Віктар Купрэйчык

Памёр вядомы беларускі шахматыст Віктар Купрэйчык

Памёр вядомы беларускі шахматыст, міжнародны грасмайстар Віктар Купрэйчык. 3 ліпеня яму споўнілася б 68 гадоў. Апошнім часам Купрэйчык хварэў. Калі ездзіў на міжнародныя турніры, то яму даводзілася звяртацца па дапамогу ў мясцовыя медыцынскія ўстановы, піша газета “Народная воля”.

“Шахматы — неад’емная частка майго жыцця. Калі гуляю — значыць, жыву”, — гаварыў шахматыст.

Вядомая гісторыя, калі ў 1997 годзе Купрэйчык быў адзіным чальцом Нацыянальнага Алімпійскага камітэта, які прагаласаваў супраць прызначэння Аляксандра Лукашэнкі прэзідэнтам гэтай арганізацыі. “Я галасаваў не супраць Лукашэнкі, а супраць таго, што законы не павінны парушацца. Бо ў Алімпійскай хартыі сказана, што гэтую пасаду не могуць займаць людзі, якія знаходзяцца на афіцыйных дзяржаўных пасадах”,так патлумачыў Віктар Купрэйчык сваю пазіцыю.

Памёр вядомы беларускі шахматыст Віктар Купрэйчык
Фота: nv-online.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі