Памёр вядомы акцёр Сяргей Юрскі

Памёр вядомы акцёр Сяргей Юрскі

8 лютага ў Маскве памёр вядомы акцёр Сяргей Юрскі. Ён не дажыў крыху больш за месяц да свайго 84-годдзя. Паведамляецца, што акцёр знаходзіўся ў бальніцы на прафілактычным лячэнні.

Сяргей Юрскі нарадзіўся ў Ленінградзе ў 1935 годзе. З 1978 года працаваў у Маскве ў Тэатры імя Массавета. Там ён паставіў, у прыватнасці, спектаклі "Тэма з варыяцыямі", "Праўда — добра, а шчасце лепш", "Не было ні гроша, ды раптам Алтын" і іншыя. З 1991 года іграў у тэатры "Школа сучаснай п'есы", а таксама рабіў там пастаноўкі.

Юрскі — народны артыст Расіі. Таксама ён выканаў ролі ў фільмах, "Рэспубліка ШКІД", "Залатое цяля", "Месца сустрэчы змяніць нельга", "Каханне і галубы".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі