Памёр сузаснавальнік гурта "Велосипедистов" Дзяніс Кукоўскі
![Памёр сузаснавальнік гурта "Велосипедистов" Дзяніс Кукоўскі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/kukouski-2405.jpg.webp?itok=NGTkIRyc)
Пайшоў з жыцця сузаснавальнік гурта "Велосипедистов" Дзяніс Кукоўскі. Пра яго смерць напісаў у Фэйсбуку музыка Аляксандр Памідораў:
"Пайшоў з жыцьця сузаснавальнік групы "Веласіпедыстаў", апантаны музыкай, вельмі добры і шчыры чалавек, сапраўдны сябра, Дзяніс Кукоўскі... Вельмі шкада, несправядліва гэта...
Мае спачуваньні родным...
Нешта сям'я "Нейро Дюбель" нясе невяртальныя страты..."
Гурт "Велосипедистов" — сайд-праект лідара Neuro Dubel Аляксандра Кулінковіча, якога не стала ў 2018-м. Праз 2 гады памёр другі вакаліст гурта Юрый Навумаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.