Вы тут

Памёр самы моцны спартсмен Брэсцкай вобласці. У яго быў каранавірус

Сяргей Кузняцоў / фота са старонкі "Паўэрліфтынг у Беларусі" "Вконтакте".

Самы дужы спартсмен Брэсцкай вобласці 39-гадовы Сяргей Кузняцоў памёр ад каранавірусу. Гэта здарылася ў ноч на 27 чэвреня, піша "Брэсцкая газета". 

19 чэрвеня стала вядома, што Кузняцоў захварэў на каранавірус, і знаходзіцца ў цяжкім стане ў бальніцы.

"... Сяргей быў канкурэнтаздольны ва ўсім — у экіпіроўцы і класіцы, у трохбор'і і асобных рухах. Ён падымаў так шмат і так магутна, што да яго прымацавалася званне "брэсцкага зубра". І чым мацнейшым ён быў, тым нечаканейшым быў яго сыход. З тэлевізара кажуць, што каранавірус — гэта хвароба старых, на справе ён забраў чэмпіёна ў самым росквіце сіл", — такое паведамленне з'явілася на старонцы "Паўэрліфтынг у Беларусі" "Вконтакте".

Кузняцоў быў рэкардсменам Беларусі ў жымк лежачы, а таксама судзём І катэгорыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.