Памёр Уладзімір Шаінскі — аўтар "Антошки", "Голубого вагона" і "Улыбки"

Памёр Уладзімір Шаінскі — аўтар "Антошки", "Голубого вагона" і "Улыбки"

26 снежня памёр кампазітар Уладзімір Шаінскі — аўтар славутых дзіцячых песень "Антошка", "Голубой вагон", "Песенка мамонтёнка", "Улыбка" (з мультфільма "Крошка Енот"), "Облака — белогривые лошадки", песенькі пра Дзень нараджэння, які бывае толькі раз на год, з мультфільма пра Кракадзіла Гену і Чабурашку. 

Пра смерць Шаінскага паведамляе шэраг расійскіх медыяў са спасылкай на блізкіх кампазітара. Нядаўна Шаінскаму споўнілася 92 гады.

Уладзімір Шаінскі нарадзіўся 12 снежня 1925 года. У 1941 годзе яго сям'я была эвакуіравана ў Ташкент. Пасля вайны ў 1945 годзе Шаінскі паступіў у Маскоўскую дзяржаўную кансерваторыю на аркестравы факультэт.

Уладзімір Шаінскі вядомы не толькі як дзіцячы кампазітар. Яго песні спявалі Мая Крысталінская, Людміла Зыкіна і Ганна Герман, Іосіф Кабзон, Ала Пугачова і Леў Лешчанка — "Идёт солдат по городу", "Родительский дом", "Через две зимы".

Апошнія гады Уладзімір Шаінскі пражыў у ЗША, дзе атрымаў від на жыхарства. За акіян кампазітар перабраўся ў 2004 годзе. Да таго ён чатыры гады пражыў у Ізраілі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі