Памёр апошні ўдзельнік арыгінальнага складу The Ramones Томі Рамоўн

11 ліпеня памёр Томі Рамоўн. Апошні ўдзельнік арыгінальнага складу The Ramones, які заставаўся ў жывых, сканаў ва ўзросце 62 гадоў. Ударнік і прадзюсар пакутаваў на рак жоўцевых пратокаў. Яго сапраўднае імя Эрдэлі Тамаш.

Томі Рамоўнам ён стаў амаль выпадкова: першапачаткова меркавалася, што ён на правах самага дасведчанага і самага дысцыплінаванага ўдзельніка каманды стане яе менеджарам. Аднак ён сеў за ўдарную ўстаноўку пасля таго, як Джоуі Рамоўн заняў месца ля мікрафона. Томі прыняў удзел у запісе трох найважнейшых альбомаў гурта "Ramones", "Leave Home" і "Rocket to Russia", а таксама канцэртніка "It's Alive". У 1978 годзе за барабанамі яго змяніў Маркі Рамоўн, але Томі працягваў ўдзельнічаць у жыцці калектыву.

Фота: www.ctvnews.ca

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі