Вы тут

Памёр акцёр Юрый Лахін з "Ліквідацыі"

Юрый Лахін у серыяле "Ліквідацыя"

Памёр расійскі акцёр тэатра і кіно, заслужаны артыст Юрый Лахін. Яму было 68 гадоў. Папярэдне прычынай смерці сталі ўскладненні, выкліканыя каранавірусам. У апошнія дні маскоўскія лекары змагаліся за яго жыццё.

Лахін — ураджэнец украінскага Запарожжа. Вядомасць яму прынесла роля ў савецкім серыяле "Вечны кліч". Паспяховыя працы былі і ў 2000-я, напрыклад, у серыялах "Ліквідацыя", "Маладзёжка". З 1996 года Юрый Лахін быў артыстам тэатра "Сатырыкон".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.