Вы тут

Памёр адзін з папярэднікаў Ярмошынай у кіраўніцтве ЦВК Беларусі

Фота: sovrep.gov.by

На 75-м годзе жыцця памёр Аляксандр Абрамовіч, намеснік старшыні Савета Рэспублікі 3-га склікання, доктар юрыдычных навук, прафесар, заслужаны юрыст РБ. Развітанне з ім пройдзе 4 снежня з 11-й да 13-й гадзіны ў канцэртнай зале "Мінск", інфармуе БЕЛТА.

Абрамовіч — ураджэнец Нясвіжскага раёна. У 1992 годзе ён ачоліў Цэнтрвыбаркам Беларусі, у 1996-м, напярэдадні рэферэндума, перайшоў на працу ў Адміністрацыю прэзідэнта. Сенатарам быў у 2004-2008 гадах.