Вы тут

Памочнік Пуціна не выключае, што Байдэн на сустрэчы падыме тэму Беларусі

Джо Байдэн / Reuters

Памочнік прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна Юрый Ушакоў не выключае, што прэзідэнт ЗША Джо Байдэн 16 чэрвеня на сустрэчы ў Жэневе падыме тэму сітуацыі ў Беларусі. Ушакоў звярнуў увагу на тое, што беларускае пытанне абмяркоўвалася амерыканцамі "з саюзнікамі і ў коле NATO, і ў коле ЕС цяпер будзе абмеркаванне". "Прэзідэнты могуць падняць любую тэму",цытуе словы памочніка расійскага прэзідэнта ТАСС.

Пра тое, што Байдэн збіраецца абмеркаваць з Пуціным сітуацыю ў Беларусі, было вядома яшчэ ў траўні. 15 чэрвеня ў Бруселі пра крызіс у Беларусі прэзідэнт ЗША будзе гаварыць з лідарамі ЕС. Нядаўна лідары G7 заклікалі Беларусь правесці новыя выбары.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.