Лідары ЕС і ЗША будуць гаварыць пра крызіс у Беларусі і Лукашэнку

Лідары ЕС і ЗША будуць гаварыць пра крызіс у Беларусі і Лукашэнку

Лідары ЕС і ЗША будуць гаварыць пра крызіс у Беларусі, паведамляе ТАСС. У аўторак у Бруселі пройдзе саміт з удзелам кіраўніцы Еўракамісіі Урсулы фон дэр Ляен, кіраўніка Еўрасавета Шарля Мішэля, вярхоўнага прадстаўніка ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэпа Барэля і прэзідэнта Злучаных Штатаў Джо Байдэна. Найперш сустрэча прысвечана аднаўленню адносін паміж Еўрапейскім Саюзам і ЗША, а таксама каардынацыі палітыкі ў дачыненні Расіі, запуску двухбаковага дыялогу па РФ.

Як вядома, 16 чэрвеня ў Жэневе пройдзе сустрэча прэзідэнта ЗША і прэзідэнта Расіі. Напярэдадні яе Захад выпрацоўвае адзіную пазіцыю. Пра гэта ішла гаворка і на саміце G7, і на саміце NATO.

15 чэрвеня ў Бруселі акрамя беларускай сітуацыі і дзеянняў Аляксандра Лукашэнкі, будуць абмеркаваны пандэмія каранавіруса, адносіны з КНР, з Турцыяй, канфлікты ва Украіне і Нагорным Карабаху, іранская ядзернай здзелка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі