Вы тут

Памежнікі затрымалі беларуса, дэпартаванага з Польшчы

gpk.gov.by

13 сакавіка ў Нацыянальным аэрапорце Мінск памежнікі разам з міліцыянтамі затрымалі 38-гадовага грамадзяніна Беларусі, паведамляе прэс-служба Памежнага камітэта. 

Мужчына быў дэпартаваны з Польшчы і прыляцеў у краіну рэйсам "Варшава-Мінск". У Беларусі ён быў абвешчаны ў вышук, бо ўхiляўся ад крымінальнага арышту за злоснае хуліганства.

Памежнікі перадалі затрыманага супрацоўнікам міліцыі.