Вы тут

Памежнікі на тры гады забаранілі Саакашвілі ўезд ва Украіну

Фота: Reuters

Украінскія памежнікі забаранілі Міхаілу Саакашвілі ўезд ва Украіну на тры гады — да 13 лютага 2021 года. Адпаведны дакумент палітык абнародаваў у сацсетках.

Інфармацыю пра забарону адвакаты Саакашвілі атрымалі ў адказ на запыт ад першага намесніка кіраўніка Дзяржаўнай памежнай службы Васіля Сервацюка. Яе ж пацвердзіў прадстаўнік памежнай службы Алег Слабадзян. Па яго словах, якія перадае hromadske.ua, рашэнне было прынятае з улікам таго, што ў верасні 2017 года Саакашвілі парушыў дзяржаўную мяжу Украіны. Таксама Слабадзян спаслаўся на адпаведныя рашэнні судоў. 

Адвакат палітыка Руслан Чарналуцкі заявіў, што абарона Саакашвілі лічыць гэтае рашэнне памежнай службы незаконным і мае намер яго абскардзіць.

Нагадаем, што 12 лютага 2018 года Саакашвілі затрымалі ў Кіеве і выслалі ў Польшчу. Памежнікі патлумачылі, што вярнулі палітыка ў краіну папярэдняга знаходжання па працэдуры рэадмісіі.