Памежная служба Украіны: беларусы павінны пацвердзіць мэту сваёй паездкі

Беларуска-ўкраінская мяжа / dneprovec.by​
Беларуска-ўкраінская мяжа / dneprovec.by​

"Дзяржаўная памежная служба дзейнічае выключна ў рамках заканадаўства і тых нормаў, якія рэгламентуюць перасячэнне дзяржаўнай мяжы. Асобных нормаў аб адмове ва ўездзе ва Украіну грамадзянам Беларусі ў прызыўным узросце няма", — прыводзіць адказ прэс-сакратара Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэя Дземчанкі, Радыё "Свабода".

Як падкрэсліў прэс-сакратар памежнікаў, цяпер дзейнічаюць абмежаванні, звязаныя толькі з карантынам, усе яны прапісаны і рэгулююцца украінскім законам. "Гэта нармальная еўрапейская і сусветная практыка, калі грамадзяне павінны пацвердзіць прычыну свайго падарожжа", - дадаў Андрэй Дземчанка.

У пастановах украінскіх уладаў напісана, што ўсе замежнікі, у тым ліку і беларусы, пры ўездзе ва Украіну павінны мець поліс страхавання, адмоўны ПЦР-тэст на каронавірус і фінансавае забеспячэнне з разліку на 20 тысяч даляраў на месяц. Пры гэтым сказана, што памежнікі могуць выбарачна праверыць фінансавае забеспячэнне, а таксама дакументы на браніраванне гатэля ці жылля, запрашэнне прымаючага боку і зваротны білет.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі