"Памагаты прарасейскіх тэрарыстаў": Лукашэнку ўнеслі ў базу “Міратворац"

"Памагаты прарасейскіх тэрарыстаў": Лукашэнку ўнеслі ў базу “Міратворац"

Аляксандра Лукашэнку ўнеслі ва ўкраінскую базу "Міратворац" як "памагатага прарасейскіх тэрарыстаў і расійскіх захопнікаў". Сваё рашэнне аўтары парталу тлумачаць тым, што кіраўнік Беларусі вызваліў 33 баевікоў, затрыманых ў ліпені ў Мінску.:

"У парушэнне міжнародных пагадненняў і дамоўленасцей, нягледзячы на адпаведны запыт ад Украіны, даў указанне перадаць Расіі (краіна-агрэсар) баевікоў і наймітаў, якія здзяйснялі ваенныя злачынствы на тэрыторыі Украіны", 

Таксама сярод прычын унясення Лукашэнкі ў базу аўтары "Міратворца" называюць інтэрв'ю экс-прэм'ера Польшчы Дональда Туска польскаму выданню Onet. У ім Туск распавёў пра тое, што Лукашэнка казаў яму пра план стаць прэзідэнтам аб'яднаных Украіны і Беларусі. Гэтую ініцыятыву аўтары "Міратворца" назвалі "замахам на суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі