Паляванне на сцягі і акцыі салідарнасці — 176-ы пратэстны дзень у Беларусі

Зімовы дзень у Бараўлянах / @baraulyanyInfo
Зімовы дзень у Бараўлянах / @baraulyanyInfo

У нядзелю 31 студзеня беларусы не маглі не скарыстацца магчымасцю прагуляцца або паказаць свету чарговы флэшмоб. Тым больш і падстава ёсць — улады хочуць забараніць бел-чырвона-белы сцяг. Дык чаму б не выказать сваё стаўленне да гэтага?

Лакальныя акцыі прайшлі ў розных частках Мінска і іншых гарадах. Сілавікі, дарэчы, таксама прагульваюцца. З раніцы яны ва ўсю моц ганяліся за людзьмі, якія толькі планавалі прайсціся маршам на вуліцы Асаналіева.

Падыхаць свежым паветрам захацелі і жыхары Курасоўшчыны.

У той жа час на Грушаўцы сілавікі змагаліся з БЧБ-сімволікай. Пры чым у лепшых традыцыях сучаснасці: адзін камунальнік зафарбоўвае, двое ў цывільным кантралююць.

Апроч мінчан выказаць сваю пазіцыю наконт забароны БЧБ-сімволікі выйшлі жыхары Заслаўя і Мядзеля.

А ў вёску Бобр прыехала мясцовае начальства і кран, чалавек на якім зняў БЧБ-сцяг з даху дома мастака Алеся Пушкіна. Сцяг, дарэчы, спакойна правісеў на гэтым месцы 24 гады і нікому не перашкаджаў.

А жыхары Жлобіна паказалі самы вялікі сцяг у горадзе.

Пакуль камунальнікі і сілавікі змагаюцца з нацыянальнай сімволікай, а адны беларусы шпацыруюць па сваіх дварах, іншыя беларусы падпісваюць петыцыю ў абарону БЧБ-сцяга. І подпісаў ужо больш за 52 000. Калі ў вас ёсць фота і відэа з сённяшніх акцый пішыце нам на @euroradio_minsk. Мы ніколі не называем свае крыніцы, калі яны самі гэтага не хочуць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі