Вы тут

Палітык Юрась Губарэвіч прадае дамен referendum.by

Выбарчы ўчастак на прэзідэнцкіх выбарах у Мінску / Еўрарадыё​

Лідэр руху "За свабоду!" Юрась Губарэвіч выставіў дамен referendum.by на продаж. 

"Прадаецца referendum.by. Саступлю правы на дамен таму, хто прапануе большую суму, пры ўмове пералічэння аплаты ў фонд падтрымкі рэпрэсаваных. Прапанова актуальная да 14 лютага", — напісаў палітык у Фэйсбуку.

Сертыфікат пацвярджае права валодання даменам.

Зараз пры пераходзе па спасылцы стаіць заглушка аб продажы дамена. Раней гэты сайт распавядаў аб палітычнай кампаніі "Народны рэферэндум", якую падтрымлівалі рух "За свабоду!", партыя БНФ і грамадзянская кампанія "Гавары праўду". 

Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка прызначыў рэферэндум на 27 лютага. Грамадзянам прапануюць выказацца з нагоды змен у канстытуцыю краіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.