Палітвязня Ігара Лосіка перавялі ў наваполацкую калонію
![Палітвязня Ігара Лосіка перавялі ў наваполацкую калонію](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/losik-2206.jpg.webp?itok=Zpdd4b3V)
Фрылансер Радыё "Свабода" Ігар Лосік знайшоўся ў наваполацкай калоніі. Пра гэта ягоная жонка Дар'я паведаміла ў Instagram.
Напярэдадні яна прыехала ў гомельскае СІЗА і даведалася, што мужа этапавалі. Аднак ёй не сказалі, куды яго адправілі. Толькі абтэлефанаваўшы калоніі, Дар'я даведалася, дзе знаходзіцца яе муж.
Дарэчы, у наваполацкай калоніі адбывае свой тэрмін і Віктар Бабарыка.
Учора таксама стала вядома, што этапавалі палітвязня Мікалая Статкевіча. Ягоная жонка Марына Адамовіч мяркуе, што яго адправілі ў калонію ў Глыбокім.
![Палітвязня Ігара Лосіка перавялі ў наваполацкую калонію](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph_watermark/public/paragraphs/image/losik-2206-2.png.webp?itok=oW56e9Xt)
Допіс Дар'і Лосік
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.