Палітвязня Алеся Бяляцкага да жніўня пазбавілі прадуктовых перадачаў

Нагадаем, Алесь Бяляцкі ў лістападзе 2011 года быў асуджаны на 4,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці за ўтойванне прыбыткаў, атрыманых з-за мяжы. Праваабаронца сваёй віны не прызнаў і казаў у судзе пра грошы, якія ішлі на дапамогу ахвярам палітычных рэпрэсій ў Беларусі. Пакаранне ён адбывае ў бабруйскай калоніі.


16 траўня Наталля Пінчук даведалася ў калоніі, што яшчэ ў сакавіку Бяляцкага пазбавілі права на харчовыя перадачы. За што яго пакаралі, невядома, інфармуе Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі