Палітвязень Яўген Люльковіч асуджаны на 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму

Палітвязень Яўген Люльковіч асуджаны на 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму

Палітвязень Яўген Люльковіч асуджаны на 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, паведамляюць праваабаронцы. За "распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо сацыяльнай варожасці ці варажнечы" (за каментары ў Telegram) і "арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак" (за ўдзел у пратэстах у 2020-м). Прысуд агучыў Магілёўскі абласны суд (суддзя — Сяргей Мазураў).

Люльковічу 27 гадоў. Ён — ураджэнец Пухавіцкага раёна. Быў затрыманы ў верасні мінулага года: спачатку былі адміністрацыйныя арышты, а ў лістападзе ўзнікла крымінальная справа. Да траўня 2022-га Яўгена Люльковіча ўтрымлівалі ў СІЗА № 1 у Мінску, пасля перавялі ў магілёўскую турму № 4. Суд пачаўся 16 чэрвеня, прысуд агучылі ў панядзелак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі