Палітвязень Францкевіч на волі будзе жыць пад наглядам міліцыі

Пасля вызвалення над палітвязнем Аляксандрам Францкевічам будзе ўстаноўлены міліцэйскі нагляд. Пра гэта “Радыё Рацыя” распавяла маці палітвязня, Таццяна Францкевіч. З яе словаў, нагляд будзе дзейнічаць месяц ці паўтара і гэты час хлопец будзе жыць па месцы рэгістрацыі ў Наваполацку.



Жанчына не спадзяецца на працаўладкаванне сына ў райцэнтры, але кажа, што за ім захавалася праца ў Мінску, дзе будзе “трохі прасцей”.


У траўні 2011 года Аляксандр Францкевіч быў прысуджаны да трох гадоў пазбаўлення волі па гэтак званай “справе анархістаў”. Яго абвінавацілі ў нападзе на шэраг дзяржаўных устаноў, а таксама ва ўзломе сайта Наваполацкага гарвыканкама. На судзе сваёй віны ён не прызнаў.



Праваабаронцы прызналі Францкевіча палітычным зняволеным і патрабуюць яго неадкладнага вызвалення.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі