Вы тут

Палітвязень Арцём Баярскі асуджаны на 5 гадоў калоніі

Арцём Баярскі / spring96.org

Палітвязень Арцём Баярскі асуджаны на 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Былога студэнта БДУ прызналі вінаватым у "стварэнні і кіраўніцтве экстрэмісцкім фарміраваннем", а таксама "ва ўдзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Прысуд быў агучаны 9 снежня ў Мінскім гарадскім судзе (суддзя — Алена Шылько).

Суд праходзіў у закрытым рэжыме.

Баярскі чатыры разы быў стыпендыятам спецыяльнага фонду прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі і адораных студэнтаў і навучэнцаў. Летась ён адмовіўся ад прэзідэнцкай стыпендыі на знак пратэсту супраць падзей у краіне. Студэнт удзельнічаў у акцыях пратэсту. Пасля чарговага затрымання яго выключылі з БДУ. Па версіі следства, Арцём Баярскі адміністраваў "экстрэмісцкі" рэсурс.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.