Паліцыя скруціла і паклала на асфальт кіраўніка чэшскага МУС (відэа)

Кіраўнік МУС Чэхіі Мілан Хованец стаў удзельнікам рызыкоўнага эксперыменту па выпрабаванні новага спецсродку. Чэшская паліцыя закупіла сучасныя гнуткія стужкі з пустымі металічнымі шыпамі для прымусовага спынення аўтатранспарту. Каб паказаць журналістам усе перавагі новага спецсродку, праваахоўнікі зладзілі паказальную пагоню за злачынцам, ролю якога выканаў міністр унутраных справаў.

Інсцэніроўка цалкам адлюстроўвала ўсе дэталі сапраўднай аперацыі па затрыманні злачынцы: кіроўцу выцягнулі з машыны, паклалі тварам на асфальт і надзелі на яго кайданкі.

Як потым распавёў міністр Хованец, калі ён наехаў на стужку, то ў першы момант нічога не адчуў. Аднак цягам некалькіх секунд з шын цалкам выйшла паветра, і далей рухацца было ўжо немагчыма.

Усяго паліцыя Чэхіі закупіла 240 такіх стужак. Кошт адной адзінкі складае 9 577 крон, уся партыя абышлася ведамству ў 2,3 млн крон, піша idnes.cz

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі