Палата прадстаўнікоў разгледзіць законы аб унутраных войсках і аб ЛПП

2 красавіка пачала працу чарговая сесія Палаты дэпутатаў. У парадку сённяшняга дня — 13 законапраектаў. У першым чытанні дэпутатам прадставіць некалькі законапраектаў міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч. У іх ліку змены ў законе аб грамадзянстве, законе аб парадку і ўмовах утрымання асобаў пад вартай, а таксама змены ў законах аб унутраных войсках і аб накіраванні ў лекава-працоўны прафілакторый.

Таксама некалькі законапраектаў прадставіць міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Вашчанка.
 
Фота — house.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі