“Палац” запрашае адзначыць прысвятак святога Міколы

22 траўня ў клубе "Таранціна" адбудзецца вялікі канцэрт гурта “Палац”. Музыкі запрашаюць разам адзначыць прысвятак вясновага Міколы і такім чынам сустрэць сапраўднае лета.


“22 траўня — гэта прысвятак святога Мікалая, — філасофствуе лідар “Палаца” і культуролаг Алег Хаменка. — Святога, які прызнаны і праваслаўнай, і каталіцкай цэрквамі. Святы Мікалай даруе нават нехрышчоным грэшнікам. Калі нехрышчоныя а таксама і хрышчоныя грэшнікі хочуць далучыцца да танцаў і спеваў, няхай прыходзяць на канцэрт”.


Падчас канцэрта музыкі сыграюць амаль усе свае песні, створаныя цягам 20 гадоў. Прычым, многія з іх атрымаюць у новыя аранжыроўкі, зробленыя ў некаторых выпадках адмыслова для клубных выступаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі