Паказ прапагандысцкага фільма "Крым" у Мінску адменены

Паказ прапагандысцкага фільма "Крым" у Мінску адменены

Паказ прапагандысцкага фільма "Крым" у мінскім Доме Масквы, запланаваны на 26 кастрычніка, адменены. Прадстаўнікі арганізацыі "Русь маладая", якія ладзілі паказ і сустрэчу з рэжысёрам Аляксеем Піманавым, распавялі Еўрарадыё, што гэта звязана з “тэхнічнымі прычынамі”.

"Сустрэча з рэжысёрам перанесеная па тэхнічных прычынах. Плануецца, што яна пройдзе недзе зімой. Але гэта будзе толькі сустрэча, без паказу фільма “Крым”.

Адзначым, што “Крым” не ўнесены ў Дзяржаўны рэгістр фільмаў і не прайшоў неабходную класіфікацыю, таму яго паказ у Беларусі не дазволены. Цікава, што кіраўніцтва Дома Масквы даведалася пра гэта ў панядзелак ад… Еўрарадыё. Менш чым праз суткі арганізатары адмовіліся паказваць фільм.

“Крым” — стужка расійскага рэжысёра Аляксея Піманава, якая ў прапагандысцкім ключы расказвае пра “далучэнне” ўкраінскага паўвострава да Расіі. Паказ трэйлера фільма ў кінатэатрах і магчымасць яго пракату ў Беларусі выклікалі абурэнне з боку амбасады Украіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі