Падзенне самалёта ў Слоніме: стала вядома імя аднаго з загінулых пілотаў

Сярод загінулых пры падзенні самалёта 13 жніўня пілотаў быў Сяргей Доўгаль, дырэктар “VRP Avia”. Ён быў у авіяцыі з 1984 года і налётаў звыш 3200 гадзін. Пра гэта на сваёй старонцы ў Фэйсбуку напісала Анастасія Ціхановіч

Сяргей Доўгаль заснаваў дабрачынны фонд дапамогі дзецям і дарослым інвалідам, якія пражываюць у псіханеўралагічных інтэрнатах, і людзям з абмежаванымі магчымасцямі імя народнага артыста Беларусі Аляксандра Ціхановіча "Спірос”. 

У суботу падчас святкавання 770-годдзя Слоніма разбіўся легкаматорны самалёт, які рабіў прагулачныя палёты. Загінулі два пілоты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.