Падрыхтоўка: у Беларусі да вайны, а ў Швейцарыі да мірных перамоў — эфір
![Аляксандр Фрыдман](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/frr_0.jpg.webp?itok=EZyAboQq)
Аляксандр Фрыдман
У Беларусі распачаліся чарговыя і гэтым разам самыя маштабныя ваенныя вучэнні з прыцягненнем рэзервістаў. Лукашэнкаўцы любымі сродкамі імкнуцца паказаць, што вайна на парозе і што трэба не толькі рыхтавацца, але і яшчэ больш шчыльна “гуртавацца” самі ведаеце вакол каго. Бо калі не стане Лукашэнкі, то ад так званых дэпутатаў, як прызнаўся прапагандыст-дэпутат Пуставы, застанецца толькі пустое месца. Нават ад Гайдукевіча і таго ж Пуставога. А пакуль лукашысты гуляюць у “толькі паспрабуйце на нас напасці”, у Швейцарыі пачалі падрыхтоўку да будучых мірных перамоў паміж Украінай і Расіяй, а ў Літве прапануюць увесці чарговыя абмежаванні ў дачыненні да беларусаў.
Ці здолее беларускае войска “прыкрыць спіну расійскім братушкам ад каварнага ўладара NATO” і навошта Лукашэнку гэтыя гульні ў вайну? Якія перспектывы ў Захаду пасадзіць за стол перамоў Кіеў і Маскву і на якіх умовах? Чаго насамрэч дамагаецца Пуцін ад Лукашэнкі і навошта СК і ГУБАЗІК набіваюцца на размовы з беларусамі, якія з'ехалі? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.