Падпальшчыка Валожынскага ільнокамбінату пачнуць судзіць 3 жніўня

Суд Валожынскага раёна 3 жніўня пачне слухаць крымінальную справу непрацуючага 20-гадовага жыхара раёна. Хлопца вінавацяць у замаху на наўмыснае знішчэнне маёмасці Валожынскага ільнокамбінату, перадае БелаПАН.

Як паведамляла Еўрарадыё, злачынства адбылося 25 студзеня 2015 года. Шкода ад пажару ацэньваецца амаль у 4 млрд рублёў.

Буйны пажар адбыўся на Валожынскім ільнокамбінаце (фота, відэа)

Як мяркуе следства, хлопца звольнілі з ільнокамбінату пасля таго, як напрыканцы снежня 2014-га ён у нецвярозым стане груба парушыў грамадскі парадак і зладзіў бойку. Каб адпомсціць за звальненне, хлопец у нецвярозым стане забраўся на тэрыторыю ільнокамбінату і падпаліў ільнотрасту.

Яму выставілі абвінавачанне ў злосным хуліганстве і замаху на наўмыснае знішчэнне маёмасці, здзейсненае агульнанебяспечным спосабам, што пацягнула прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры. З моманты затрымання ён знаходзіцца пад вартай.

Фота: sk.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі