Вы тут

Падчас выступу ў санаторыі пад Рагачовам загінуў спявак Леанарда

Васіль Бушчык / nn.by

Падчас выступу ў санаторыі "Прыдняпроўскі" пад Рагачовам загінуў спявак Леанарда  (Leo Nardo, сапраўдныя імя і прозвішча — Васіль Бушчык), інфармуе nn.by. Ураджэнцу Баранавічаў было 35 гадоў. Раней ён працаваў з Ірынай Дарафеевай у якасці бэк-вакаліста. У апошнія два гады займаўся сольнай кар'ерай. Паводле папярэдняй версіі, яго ўдарыла токам, калі ён узяў у рукі мікрафон.

"Ён узяў мікрафон — і ўпаў на падлогу без прытомнасці. Перастаў дыхаць", — распавёў памочнік спевака Эдгар Шырко. Хуткая прыехала праз 15 хвілін, але выратаваць жыццё яны ўжо не змаглі. Эксперты мусяць назваць дакладную прычыну смерці. Вядома, што Леанарда сачыў за сваім здароўем, не меў праблем з сэрцам ці з ціскам.

Следчы камітэт праводзіць праверку, прызначана судова-медыцынская экспертыза.