Падчас візыту да Пуціна Лукашэнку суправаджаў малодшы сын Мікалай

Аляксандр і Мікалай Лукашэнкі ў Маскве
Аляксандр і Мікалай Лукашэнкі ў Маскве

Падчас візыту ў Маскву Аляксандра Лукашэнку суправаджаў малодшы сын Мікалай. Іх заўважылі побач на адной са здымак.

Дакладных звестак на гэты конт няма, але лічыцца, што Мікалай Лукашэнка вучыцца ў Маскве. Першапачаткова ён паступіў у 10-ы клас Ліцэя БДУ ў Мінску, але пасля падзеяў 2020 года не з'явіўся сярод вучняў гэтай установы.

Візіт Лукашэнкі ў Маскву працягваўся два дні. На першы прыйшліся перамовы з Уладзімірам Пуціным. Аглядальнік "Коммерсанта" Андрэй Калеснікаў так апісвае з'яўленне Лукашэнкі ў Крамлі:

"Аляксандр Лукашэнка, напэўна, дрэнна спаў гэтай ноччу: набраклыя мяшкі пад вачыма выдавалі ў ім чалавека, які намаяўся. Але пры гэтым ён быў вельмі ажыўлены: абдымкі Уладзіміра Пуціна, здаецца, усялілі ў яго нешта вясёлае".

На другі дзень Лукашэнка і Пуцін назіралі за сумеснымі беларуска-расейскімі вучэннямі. 19 лютага апоўдні візіт скончыўся, Лукашэнка паляцеў у Мінск.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі