Вы тут

Падчас паядынку ў Бярэзінскім запаведніку загінулі два алені

Загінулыя алені / berezinsky.by

Падчас паядынку ў Бярэзінскім біясферным запаведніку загінулі два алені. Як паведамляе яго сайт, раней такое здаралася ў Белавежскай пушчы, а ў іх — упершыню.

Такія баі аленяў адбываюцца ў верасні — пачатку кастрычніка. Звычайна за права ўладання самкамі змагаюцца прыблізна роўныя па сілах сапернікі. Так адбылося і на гэты раз. Паядынак адбываўся ў пойме Бярэзіны. Яны так счапіліся рагамі, што іх пасля так і не ўдалося раз'яднаць. Алені, захопленыя барацьбой, трапілі ў раку, дзе патанулі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.