Падчас падзення самалёта ў Баранавічах пацярпеў мясцовы жыхар

Падчас падзення самалёта ў Баранавічах пацярпеў мясцовы жыхар

Падчас падзення самалёта ў Баранавічах пацярпеў мясцовы жыхар. У мужчыны дыягнаставаны пералом перадплечча, ён шпіталізаваны, паведамляе ў Telegram прэс-служба мясцовага гарвыканкама.

Аскепкамі былі пашкоджаны тры шматкватэрныя дамы і два прыватныя (найперш вокны, але ёсць некалькі пашкоджанняў у даху аднаго з дамоў, у вентыляцыйнай шахце), а таксама чатыры аўтамабілі. Старшыня Баранавіцкага гарвыканкама Юрый Грамакоўскі абяцае ліквідаваць наступствы ў самыя кароткія тэрміны. А пакуль рыхтуюцца неабходныя матэрыялы. А спецыялісты правялі поўнае абследаванне будынкаў і заявілі, што пагрозы для іх няма.

У Баранавічах у сераду разбіўся вайсковы самалёт Як-130, загінулі два пілоты: 33-гадовы маёр Андрэй Нічыпорчык і 22-гадовы лейтэнант Мікіта Куканенка. Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па артыкуле "парушэнне правілаў палётаў або падрыхтоўкі да іх, што пацягнула па неасцярожнасці смерць дзвюх асоб". Пілоты выконвалі вучэбна-трэніровачны палёт і выявілі тэхнічную няспраўнасць, адводзілі самалёт ад дамоў. У выніку катапультаваліся яны запозна. Учынак Нічыпорчыка і Куканенкі называюць геройскім.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі