Падаткавікі: З дапамогі пацярпелым ад выбуху пінчукам нельга браць падатак

З дапамогі пацярпелым ад выбуху на "Пінскдрэве" забіраецца падаходны падатак. Грошы для сем’яў загінулых падаткам не абкладаюцца. Пра гэта Еўрарадыё распавяла галоўны бухгалтар "Пінскдрэву" Таццяна Бойка:
Бойка: "З матэрыяльнай дапамогі, якая аказваецца сем’ям загінулых, не браліся падаткі. А матэрыяльная дапамога пацярпелым абкладалася падаходным падаткам".

Падаходны падатак, паведамілі ў бухгалтэрыі, складае 12%. Гэта азначае, што з 50 мільёнаў, абяцаных "Пінскдрэвам" сем’ям пацярпелых, 6 мільёнаў пойдзе толькі на падатак. 


P.S. Пасля інфармацыі Еўрарадыё Міністэрства па падатках і зборах выступіла з заявай, што падаткі з дапамогі пацярпелым збіраць незаконна. Пасля гэтага галоўны бухгалтар "Пінскдрэў-ДСП" Бойка затэлефанавала ў рэдакцыю і паведаміла, што памылілася.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі