Падатак на даданую вартасць могуць павялічыць да 22%

Паводле інфармацыі БелаПАН, адпаведная прапанова ўнесеная на разгляд урада. Падатак на даданую вартасць фармуе траціну бюджэтных паступленняў Беларусі.

"Пытанне пра павелічэнне ПДВ разглядалася ў ліпені на пасяджэнні Савета міністраў", — паведаміў агенцтву БелаПАН эксперт па пытаннях падатковай палітыкі, які браў удзел у ўрадавым пасяджэнні.

Ёсць звесткі, што прапанова аб павелічэнні стаўкі падатку на даданую вартасць ужо прысутнічае ў законапраекце аб унясенні зменаў у Падатковы кодэкс, якія могуць набыць моц з 2015 года.

Беларускія бізнес-саюзы лічаць, што павелічэнне ПДВ адмоўна адаб'ецца на эканамічнай прывабнасці Беларусі ў рамках Мытнага саюза. Нагадаем, у Расіі, якая ўваходзіць у Мытны саюз, стаўка ПДВ складае 18%, у Казахстане — 12%.

Разам з павелічэннем ПДВ прапануецца ў 2015 годзе знізіць стаўку падатку на прыбытак з цяперашніх 18% да 15%.

Фота — elive.com.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі