Пад Жабінкай заўважылі вожыка-"самагубцу"

Пад Жабінкай заўважылі вожыка-"самагубцу"

Пад Жабінкай заўважылі вожыка-"самагубцу". З-за анамальна цёплай зімы ён знаходзіўся ў "няправільнай" спячцы. Вожык страціў пільнасць, не схаваўся ў лістоце, а заснуў проста на паверхні глебы ў лесе. У выніку мог стаць лёгкай здабычай для драпежнікаў, альбо замерзнуць, калі б раптам істотна панізілася тэмпература паветра.

Вожыка заўважыла жыхарка Брэста Наталля Вахній. Яна — біёлаг. Наталля пашкадавала вожыка і пасля таго, як зрабіла гэтае фота, накрыла яго лістотай. Праз некалькі дзён ён усё яшчэ спаў, і біёлаг умацавала яго сховішча галінамі і мохам, інфармуе sb.by.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі