Пад санкцыі ЗША трапілі Дзерыпаска, Мілер, Керымаў, Патрушаў

Пад санкцыі ЗША трапілі Дзерыпаска, Мілер, Керымаў, Патрушаў

Мінфін ЗША увёў санкцыі супраць 38 расійскіх бізнэсоўцаў, а таксама афіцыйных асоб і кампаній. Адпаведны дакумент апублікаваны на сайце амерыканскага ведамства.

У спіс трапілі бізнесоўцы з "крамлёўскага спісу" Алег Дзерыпаска, Кірыл Шамалаў, Віктар Вексельберг, Аляксей Мілер ды іншыя, піша "Новая газета"

Таксама пад санкцыямі апынуліся сенатар Сулейман Керымаў, кіраўнік Расгвардыі Віктар Золатаў, кіраўніка Раскамнагляду Аляксандр Жараў, міністр унутраных спраў Уладзімір Калакольцаў, сакратар Савета бяспекі Расіі Мікалай Патрушаў.

З кампаніяў пад санкцыямі апынуліся "Рэнова", En+, "Расабаронэкспарт", "Газ", "Газпрам Свідраванне", "Рускія машыны", РУСАЛ і NPV Engineering.

Кіраўнік амерыканскага Мінфіна Стывен Мнучын патлумачыў увядзенне санкцыяў "цэлым шэрагам зламысных дзеянняў" з боку Расіі. У іх ліку прадстаўнік Штатаў назваў спробу Расіі "падарваць заходнія дэмакратыі", а таксама падтрымку сірыйскага рэжыму і дзеянняў на Украіне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі