Вы тут

Пад Рагачовам сын забіў бацьку на вачах у маці

БЕЛТА 

Трагічная гісторыя адбылася ў вёсцы Серабранка Рагачоўскага раёна 15 чэрвеня. Падрабязнасці паведамляе мясцовая газета "Свабоднае слова" са спасылкай на следчага па асабліва важных справах падпалкоўніка юстыцыі Руслана Нікалаенку.

Злачынства адбылося каля 22:00. Сям'я выпівала, і падчас выпіўкі ў сына з бацькам-пенсіянерам узнік канфлікт на бытавой глебе. У прысутнасці маці сын абухом сякеры некалькі разоў стукнуў бацьку па галаве. Той загінуў на месцы.

На вяскоўца пачалі крымінальную справу за забойства. Мужчыну ўзялі пад варту, ён прызнаўся ў зробленым.

За гэтае злачынства яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.